
7 кастрычніка 2025 года ў рамках тыдня традыцыйнай культуры ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры прайшоў Дзень традыцыйнага ткацтва. З гэтай нагоды супрацоўнікамі музея арганізавана часовая экспазіцыя "Што сэрцу міла...", дзе прадстаўлены ручнікі, паясы, посцілкі. Асабліва прывабнымі сталі посцілкі, якія набыў музей ў бягучым годзе. Для гасцей музея ў гэты дзень адчыніла дзверы майстэрня "Ткацтва". Вядучы метадыст Таццяна Задрэйка грунтоўна апавядала пра ткацтва як з'яву, пачынаючы ад старажытнасці да сучаснасці, суправаджаючы свой аповед працай за кроснамі і пралкай. Запрашаем у наш музей, тут вы зможате атрымаць досвед пра гэты чароўны від народнага мастацтва.